::: BG :: BLR :: CN :: DE :: EN :: ES :: FR :: HI :: HU :: IT :: BR-PT :: RO :: RU :: SK :: SRB-HR :: UA :::

:::::::::::::::::: contact: little.prince@custodians.online

У знак салідарнасці з Library Genesis i Sci-Hub

Translated by Volnaja Dumka

У казцы Антуана дэ Сэнт Экзюперы Маленькі прынц сустракае бізнэсмэна, які назапашвае зоркі з адзінай мэтай – быць у стане купіць больш зорак. Маленькі прынц здзіўляецца. Ён валодае толькі кветкай, якую поіць кожны дзень і трыма вулканамі, якія ён ачышчае кожны тыдзень."Гэта карысна маім вулканам, гэта карысна маёй кветцы, каб я валодаў імі. А якая карысць ад цябе зоркам?".

Ёсць шмат бізнесоўцаў, якія зараз валодаюць ведамі. Разгледзім Elsevier, найбуйнейшага навуковага выдаўца, чые 37% чыстага прыбытку1 рэзка кантрастуюць з павышеннем коштаў навучання, павялічэннем крэдытных запазычанасцяў студэнтаў за аплату навучання і заработнайплатай на ўзроўніпражытачнагамінімуму длячасовыхвыкладчыкаў, якія працуюць па кантрактах. Elsevier валодае адной з найбуйнейшых базаў дадзеных навучальнага матэрыялу, такой абуральна дарагой, што нават Гарвард, найбагацейшы універсітэт паўночнага паўшар’я, заявіў, што не можа больш карыстацца паслугамі Elsevier. Роберт Дарнтан,былы дырэктар Гарвардскай бібліятэкі, кажа: "Наш факультэт робіць даследаванні, піша дакументы, рэцэнзуе дакументы ад іншых даследчыкаў, працуе ў складзе рэдкалегіі, і усё гэта бескаштоўна... а пасля мы вымушаныя выкупаць вынікі нашай працы за неверагодныя кошты"2 З усіх працаў, якія падтрымліваюцца за кошт дзяржаўных сродкаў,прыбытак атрымліваюць навуковыя выдаўцы, у прыватнасці, за кошт рэцэнзавання, якое абгрунтоўвае легітымнасць гэтых працаў, а часопісныя артыкулы каштуюць столькі, што шлях да навукі зачыняецца для шматлікіх навукоўцаў – і ўсіх тых, хто не датычыць акадэмічных колаў па ўсім свеце; і ўсё гэта абсталёўваецца так, быццам бы доступ да навукі – прывілей выбраных.3

У Нью-Ёрку Elsevier нядаўна падаў пазоў аб парушэнні аўтарскіх правоў супраць Sci-Hubі Library Genesis, ацэньваючы пашкоджанні ад дзейнасці рэсурсаў у мільёны даляраў.4 Гэта стала вялікім ударам не толькі па адміністратарах вэб-сайтаў, але і тысячах даследчыкаў па ўсім свеце, для якіх гэтыя сайты з'яўляюцца адзінай надзейнай крыніцай акадэмічных матэрыялаў. Сацыяльныя медыя, e-mail-рассылкі і IRC-каналы былі запоўненыя іхнімі паведамленнямі пра бедства, адчайнае шуканне артыкулаў і публікацыяў.

Калі Нью-Ёркскі Раённы Суд зачытваў свой прысуд, прыйшла звестка пра тое, што з высока паважанага часопіса Lingua сыходзіць рэдакцыйная калегія ў поўным складзе.У якасці прычыны яны называюць адмову Elsevier адкрываць доступ да сваіх матар’ялаў і адмовіцца ад аплаты, якую ён выстаўляе аўтарам і іх навуковым установам за карыстанне матэрыяламі. Калі мы пішам гэтыя радкі, распаўсюджваецца петыцыя, якая патрабуе, каб Taylor & Francis не зачынялі Ashgate5, раней незалежнае гуманітарнае выдавецтва, якое кампанія набыла ў 2015 годзе. Гэткае самае пагражае іншым дробным выдаўцам, якія знішчаюцца пастаянна ўзрастаючымі манаполіяй і канцэнтрацыяй на рынку публікацыяў... Гэта толькі некаторыя прыкметы таго, што сістэма не працуе. Яна абясцэньвае нас, як аўтараў і рэдактараў, гэтак і чытачоў. Яна паразітуе на нашай працы, яна перашкаджае нашай працы для грамадскасці, яна пазбаўляе нас доступу.6.

У нас ёсць сродкі і метады, каб зрабіць веды даступнымі для ўсіх, без эканамічных перашкодаў для доступу і за значна больш нізкі для грамадства кошт. Але закрыты доступ да манаполіі над акадэмічным кнігавыдавецтвам, ейныя ўражлівыя прыбыткі і ейная цэнтральная роля ў размеркаванні акадэмічнага прэстыжу – важнейшыя за грамадскі інтарэс. Камерцыйныя выдаўцы эфектыўна перашкаджаюць адкрытаму доступу, крыміналізуюць нас, пераследуюць нашых герояў і гераіняў і знішчяюць нашыя бібліятэкі, зноў і зноў. Перад Sci-Hub і Library Genesis была Library.nu або Gigapedia; перад Gigapedia быў textz.com; перад textz.com было мала што, а дагэтуль не было нічога. Гэта тое, чаго яны хочуць: знішчыць нас. І на гэта ў іх ёсць поўная падтрымка судоў і законаў.[7

У справе Elsevier супраць Sci-Hub і Library Genesis суддзя сказаў: "размяшчаць задарма абаронены аўтарскім правам катэнт праз іншаземныя сайты – шкодна для грамадскасці"8. Заяўленая стваральніцай Sci-Hub Александрай Элбакян падстава абароны падчас суду яшчэ падвышае стаўкі: "Калі ў Elsevier атрымаецца зачыніць нашыя праекты або прымусіць іх сысці ў даркнэт, гэта будзе сведчыць пра важную рэч: што грамадскасць не мае права на веды."

Мы дэманструем штодня, і ў вялічэзным маштабе, што сістэма не працуе. Мы распаўсюджваем нашыя тэксты за спінамі нашых выдаўцоў, абыходзім платы для доступу да артыкулаў і публікацыяў, алічбоўваем і запампоўваем кнігі ў бібліятэкі. Гэта іншы бок 37% прыбытку: нашае сховішча ведаў вырастае з расколінаў пабітай сістэмы. Мы – усе захавальнікі ведаў, захавальнікі інфраструктураў, патрэбных нам для вытворчасці ведаў, захавальнікаў нашай багатай, але крохкай усеагульнай спадчыны. Быць захавальнікам – гэта пампаваць, дзяліцца, чытаць, пісаць, аглядаць, рэдагаваць, алічбоўваць, архівіраваць, захоўваць бібліятэкі і рабіць іх даступнымі. Гэта патрэбна для таго, каб рабіць карыснымі нашы агульныя веды, а не рабіць іх нечай уласнасцю.

Больш за сем гадоў таму Аран Шварц, які не пабаяўся, хоць падвяргаў сябе рызыцы, выступіць супраць таго, супраць чаго і мы заклікаем вас выступіць: "Мы павінны узяць інфармацыю, дзе б яна ні захоўвалася, зрабіць копіі гэтай інфармацыі і падараваць яе сусвету. Мы павінны ўзяць рэчы, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, і дадаць іх да архіву. Мы павінны купіць сакрэтныя базы дадзеных і змясціць іх у Інтэрнэце. Мы павінны спампаваць навуковыя часопісы, а пасля запампаваць іх у сеткі агульнага доступу. Мы павінны змагацца за Партызанскі Свабодны Доступ. Калі нас будзе шмат, мы не проста падамо гучны сігнал супраць прыватызацыі ведаў – мы зробім прыватызацыю ведаў справай мінулага. Вы далучыцеся да нас?"9

Прыйшоў вырашальны час. Час прызнаць, што само існаванне нашага вялізнага фонду ведаў з'яўляецца сведчаннем акту калектыўнага грамадзянскага непадпарадкавання. Час выйсці з хованкі і падпісацца пад гэтым актам супраціву. Вы можаце адчуваць сябе ізаляванымі, але нас шмат. Пра гэта сведчаць гнеў, адчай і страх за тое, што мы страцім інфраструктуру нашых бібліятэкаў, якія бушуюць у Інтэрнэце. Гэта час для нас, захавальнікаў, псы мы, людзі або кібаргі, з нашымі імёнамі, псеўданімамі і нікнэймамі, узняць нашыя галасы.

Падзяліцеся гэтым лістом − чытайце яго ў грамадскіх месцах − пакіньце яго ў друкарцы. Падзяліцеся сваім тэкстам − аблічбуйце кнігу − запампуйце файлы. Не дазваляйце раздушыць нашыя веды. Паклапаціцеся пра бібліятэкі – паклапаціцеся пра метададзеныя – паклапаціцеся пра рэзервовае капіяванне. Паліце ​​кветкі − ачысціце вулканы.

30 лістапада 2015 г.

Dušan Barok, Džozefina Beri (JosephineBerry), Bodo Balaž (Bodó Balázs), Šon Dokri (SeanDockray), Kenet Goldsmit (KennethGoldsmith), Entoni Ajlz (AnthonyIles), Lorens Lijan (LawrenceLiang), Sebastijan Litgert (SebastianLütgert), Paulina van Murik Brekman (Pauline van Mourik Broekman), Marsel Mars (Marcell Mars), spajderaleks (spideralex), Tomislav Medak, Dubravka Sekulić, Femke Snelting...


  1. Вінсэнт Ларыўер; Стэфані Хаўстэн, і Філін Мангон. “Алігаполія акадэмічных выдаўцоў у лічбавую эру”. (Larivière, Vincent, Stefanie Haustein, and Philippe Mongeon. “The Oligopoly of Academic Publishers in the Digital Era.”) PLoS ONE 10, no. 6 (June 10, 2015): e0127502. doi:10.1371/journal.pone.0127502.,
    Бессаромныя прыбыткі камерцыйных навуковых выдаўцоў (“The Obscene Profits of Commercial Scholarly Publishers.”) svpow.com. Выкарыстана 30 лістапада 2015.  
  2. Семпл, Ен. Гарвард заяўвіў, што не можа сабе аплочваць доступ да навуковых публікацыяў (Sample, Ian. “Harvard University Says It Can’t Afford Journal Publishers’ Prices.”) The Guardian, April 24, 2012, sec. Science. theguardian.com.  
  3. Платны доступ да навуковых матар’ялаў – “Публікуй ды Знікай” (“Academic Paywalls Mean Publish and Perish - Al Jazeera English.”) Выкарыстана 30 лістапада 2015. aljazeera.com.  
  4. Sci-Hubзрывае “неадэкватны” платны доступ да акадэмічных матар’ялаў (“Sci-Hub Tears Down Academia’s ‘Illegal’ Copyright Paywalls.”) TorrentFreak. Выкарыстана 30 лістапада 2015. torrentfreak.com.  
  5. Захаваем выдавецтва Ashgate (“Save Ashgate Publishing.”) Change.org. Выкарыстана 30 лістапада 2015. change.org.  
  6. Кошт Ведаў (“The Cost of Knowledge.”) Выкарыстана 30 лістапада 2015. thecostofknowledge.com.  
  7. На самойсправе, з таго часу, якTPP (Трансатлантычнае Партнёрства)і TTIP (Трансатлантычнае Гандлёвае і Інвестыцыйнае Пагадненне) прасунутыя ўзаканадаўчыпрацэс, ніадзінрэгістрдаменаў, хостынг, інтэрнэт-правайдэр або арганізацыяпаабаронеправоўлюдзей незможа перашкодзіцьаўтарска-прававым арганізацыям абосудукрыміналізавацьі «аператыўна» зачыняць вэб-сайты.  
  8. Суд забараніў рэсурсы Libgen, Bookfiі Sci-Hub (“Court Orders Shutdown of Libgen, Bookfi and Sci-Hub.”) TorrentFreak. Выкарыстана 30 лістапада 2015. torrentfreak.com.  
  9. Маніфест Партызанскага Свабоднага Доступу (“Guerilla Open Access Manifesto.”) Internet Archive. Выкарыстана 30 лістапада 2015. archive.org.